Версия для слабовидящих transparent_line
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
Год малой родины
Указ Президента Республики Беларусь от 20.06.2018 г. №247 «О проведении Года малой родины»



Ад агульных слоў да прадметнай любові
Ад агульных слоў да прадметнай любові
Подробнее...
 
Положение о районном конкурсе видеороликов «Тебе, любимый город, посвящаем!»

1. Основные цели и задачи конкурса.

Районный конкурс видеороликов «Тебе, любимый город, посвящаем!» (далее – Конкурс) проводится в целях популяризации достопримечательностей города Ивацевичи, формирования знаний его исторического прошлого и эволюции развития.

Задачами конкурса являются: активизация интереса у молодежи  к видеосъемкам, выявление и поддержка талантливых людей, проявляющих интерес к малой родине, развитие творческих способностей, создание видеоархива города Ивацевичи.

2. Организаторы конкурса.

Организатором районного конкурса  видеороликов «Тебе, любимый город, посвящаем!» является отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Ивацевичского райисполкома.

3. Участники конкурса.

В конкурсе принимают участие все желающие как в составе одного автора, так и группы авторов.

4. Сроки проведения конкурса.

Конкурс проводится  с 21 января по 1 июня 2019 года.

Подведение итогов: мероприятие, посвященное 500-летию города Ивацевичи.

5. Условия проведения конкурса.

5.1. Конкурс проводится по следующим номинациям:

– «Моя малая родина» (видеосюжеты, рассказывающие об истории, событиях, традициях, культуре г. Ивацевичи);

– «Знаменитые  люди г. Ивацевичи» (видеосюжеты, рассказывающие о людях, их увлечениях, достижениях, трудовых династиях и известных земляках);

– «Яркие события, районные праздники» (к рассмотрению принимаются работы, отражающие ход проведения какого-либо праздничного события).

5.2. Формат представляемых работ – mp 4, avi.

5.3. К видеороликам и видеосюжетам, высылаемым на конкурс, обязательно прилагается анкета с данными участника.

5.4. Видео, не отвечающее условиям конкурса, не рассматривается. Присланные на конкурс работы не возвращаются.

5.5. Автору принадлежат авторские права на каждый представляемый им на конкурс видеосюжет. Оргкомитет оставляет за собой право воспроизведения и демонстрации видеоматериалов без выплаты авторского гонорара, но с указанием авторства и названия работ.

5.6. Направление работы участником конкурса является подтверждением его согласия с условиями Положения о проведении конкурса.

6.  Критерии оценки конкурсных работ.

Представленные на конкурс работы оцениваются по следующим критериям:

– соответствие тематике конкурса и номинации;

– оригинальность композиционного, сюжетного решения;

– нестандартность и содержательность выполненных работ;

– качество оформления и исполнения работ.

7. Порядок представления материалов конкурса.

Для участия в конкурсе необходимо направить  по электронной почте заявку (форма прилагается) с конкурсными работами до 1 июня 2019 г. в отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Ивацевичского райисполкома (г. Ивацевичи, ул. Ленина, 44, к. 309; е-mail:oikm@brest.by, тел. 9-37-52). Заявку на участие в конкурсе  можно оформить сразу в нескольких номинациях, но не более 1 в каждой номинации.

8. Подведение итогов и награждение победителей.

Отделом идеологической работы, культуры и по делам молодежи Ивацевичского райисполкома для награждения победителей районного конкурса, занявших 1, 2, 3 места, приобретаются грамоты и ценные подарки за счет денежных средств, выделенных: на районные мероприятия и реализацию государственной молодежной политики в районе для награждения молодежи в возрасте от 14 до 31 года.

Победители конкурса определяются в каждой номинации. Количество победивших работ определяется по усмотрению организатора конкурса.
 
“Мы шчаслівыя, што жывём на малой радзіме…”
“Мы шчаслівыя, што жывём на малой радзіме…”
Подробнее...
 
Напярэдадні Новага года ўшанавалі пераможцаў фотаконкурсу “Родныя краявіды”

Рэдакцыя “ІВ” разам з раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь” і Івацэвіцкай раённай арганізацыяй ГА “Беларускі саюз жанчын” ушаноўвалі пераможцаў фотаконкурсу “Родныя краявіды”.

Нашы пераможцы: Святлана Свігло, Кірыл Новікаў, Мікіта Клютко, Дзмітрый Кот, Аляксандр Мялік.

У рэдакцыі пераможцаў вітала галоўны рэдактар “ІВ” Аляксандра Джэжора. Выказваючы словы падзякі і захаплення работамі канкурсантаў-фіналістаў, Аляксандра Васільеўна адзначыла, што вельмі радасным фактам стала для рэдакцыі вялікая колькасць работ. І сярод іншага, гэта яшчэ і яшчэ раз падкрэслівае непаўторнасць і прыгажосць роднага краю. Журы прадстаяла нялёгкая задача выбраць з прыгожага самае-самае, а паспрабуйце гэта зрабіць, калі кожны здымак – арыгінальны і непаўторны, прыцягвае позірк фарбамі і ракурсам, момантам і гісторыяй.

Дзяніс Пакалюк, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, падкрэсліў, што раённая арганізацыя з радасцю
ўдзельнічала ў гэтым конкурсе ў якасці арганізатара і спонсара. “Гэта было вялікае эстэтычнае задавальненне – праглядваць многія дзясяткі фотаздымкаў з зафіксаванымі на іх куточкамі нашай роднай зямлі. Мы заўсёды рады прыняць удзел у падобных мерапрыемствах, якія раскрываюць багацце прыгажосці нашай Беларусі і з задавальненнем адзначым падарункамі аўтараў лепшых работ”, – казаў Дзяніс Валер’евіч.

Як і абяцалася, аўтарам-пераможцам былі ўручаны дыпломы і каштоўныя падарункі, спонсарамі якіх сталі раённыя арганізацыі РГА “Белая Русь” і ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Было нечакана і радасна пабачыць сярод пераможцаў школьніка – Кірыла Новікава. Ягоны здымак – гэта цалкам самастойны сюжэт, цэлая гісторыя, схопленая аб’ектывам фотаапарата ў адно імгненне. Мы друкавалі ў навагоднім нумары фотаработы, нагадаем: маладая маці гушкае дзіця на арэлях. А з-заду іх – новая царква (то ў Яглевічах). Яшчэ далей – дамы вёскі… Позірк спыняецца міжволі, і ўжо быццам чуеш смех дзіцяці, адчуваеш павеў ветрыку і прамяні сонца. Тут сапраўды – застылае імгненне часу, і праз колькі дзесяцігоддзяў фотаздымак набудзе каштоўнасць менавіта з-за сваёй гістарычнасці, як сёння мы з цікавасцю разглядаем фотаздымкі з 20-30 гадоў з тагачаснымі момантамі жыцця.

Калі Кірыл Новікаў паспеў схапіць момант, то Аляксандр Мялік мэтаскіравана вышукваў такія ракурсы, каб перадаць няўлоўную прыгажосць моманту.

Здаецца вось, ці мала людзей здымалі вясёлку над горадам, лесам, вёскай? І Аляксандр Мялік зняў. Як здымаем мы ў большасці? Ды навёў хутчэй і пстрыкнуў. А ў нашага аўтара – пошук месца, ракурсу. І вось ужо не проста вясёлка, але вясковая вуліца, асвечаная вясёлкай. Час застывае і тут у выглядзе лужын на дарозе – толькі ж прайшоў дождж. І ў тых лужынах люструецца неба – з вясёлкай. Фотаздымак, на якім няма лішніх дэталяў, дзе цэнтрам стала не вясёлка, не лужына, не вуліца – але ўсе разам. Здымак, дзе няма “абрэзаных” дамоў, ёсць “цэлыя” дрэвы…

Вось пра “падразанне” на здымках трэба сказаць асобна. Іншым разам і прыгожа, і сонечна, і прывабліва… Але чаму аўтар не захопіць у аб’ектыў цалкам хоць адно дрэва? Усе – з абрэзанымі верхавінамі ці не маюць каранёў. Шкада… Безумоўна, ёсць такія прыёмы, калі і “частакол” са ствалоў белых бяроз будзе мастацкім, але, на жаль, такіх у нас гэтым разам не было. Таму, запамінайце на будучае: “падразанне” аб’ектаў можа быць толькі ў дзвюх мэтах: або гэта спецыяльны мастацкі прыём, альбо гэта фон для іншага аб’екта (скажам, невялічкая ялінка ля бярозы).

Найбольш у нашай пошце было пейзажаў. Самых розных, што чаплялі зрок… Чаплялі, але ж не затрымлівалі. Чаму? Вось жа і заход (ці ўсход) сонца такі прыгажэнны, і фарбы такія нечаканыя…

А журы выбрала з усіх краявідаў з сонцам фотаздымак Аляксандра Мяліка. Чаму?

З-за дэталі. І тая дэталь тут – чарацінкі над вадой (і над сонцам), якія сплятаюцца ў адзін незвычайны вектар напрамку руху. Сонца рэальна пачынае рухацца.

Такім чынам, мы з вамі падышлі да такога істотнага моманту на фотаздымку, які завецца дэталлю.

Такі элемент бачым на здымку Дзмітрыя Ката – узыход сонца на фоне купала храма. Тут сабралася ўсё разам у адным месцы: нечаканы ракурс, туманная прастора, прыгажосць фарбаў. І – тыя маленькі дэталі, якія ажыўляюць агульную карціну: птушачкі на крыжы. Нязначнасць, на якую і не адразу звернеш увагу, але яна надае жыццёвасць і сапраўднасць фотаздымку, якой так не хапае, на жаль, на многіх пейзажах.

Помніце яшчэ здымак нашай пераможцы Святланы Свігло? Здаецца, проста вясковая вуліца. Але маленькая дэталь – сабачка ляжыць на дарозе. І вось вам – ужо карціна набывае сваю завершанасць, мы быццам адчуваем ранішні спакой і нетаропкасць вясковага жыцця. Стракатасць ценяў на дарозе надае свежасці карціне, далёкі лес за вёскай і дарога ствараюць прыгожую перспектыву.

У нас было шмат здымкаў азёраў і рэчак, затокаў… Але толькі на адным мы пабачылі тую самую дэталь, якая ажыўляла фотаздымак – рыбака на лодцы. І вось вам цікава: аўтар гэтага здымку – ужо згаданы нам Кірыл Новікаў.

Змясцілі мы здымак сярод найбольш яскравых азёрнай гладзі Ганны Лукашэвіч – бо там хвалі так добра ажыўляюць застыласць. Яны – неабходная дэталь. Заўважым яшчэ: дэталі на пейзажах (тое, за што чапляецца вока), не проста ажыўляюць карцінку, але робяць яе запамінальнай, адрознай! І гэта вельмі важна.

І яшчэ пра адзін момант скажам вам па сакрэце. Поспех фотаздымку можа заключацца не толькі ў самім адлюстраванні. Ёсць адзін момант, які надзвычай важны. І гэты момант – назва! Так, іншым разам адно-два словы быццам завяршаюць аповед фотамастака, надаюць літаральна новае бачанне, бы нівеліруем свой позірк на ўбачанае – і захапляемся разам з аўтарам. Да прыкладу, мы змясцілі фотаздымак Іны Касцюк. Быццам і просты – ягады каліны ў шэрані. Прыгожа, праўда. Але як зайграла прыгажосць, калі з’явілася назва аўтара: “Мне б такія завушніцы…”.  Цудоўна, нечакана і нова. Дык чаму аўтар не сярод пераможцаў, спытаецеся вы (і аўтар, канешне). На жаль, тут ужо дзейнічае той самы “закон абразання”. Фотаздымак Іны Касцюк не мае завершанасці. Каб аўтарка паспрабавала іншы ракурс, каб гронка ягад апынулася на фоне неба і – галоўнае! – была завершаным кадрам, абрэзаным максімум з двух бакоў – тады б работа мела ўсе шансы стаць пераможцам.

А стала пераможцам фотаработа Мікіты Клютка. Вельмі цікавы сам сюжэт – схоплены момант узыходу сонца. Туман хавае камлі дрэў, прыцішвае бляск сонца. Насычаная гама колераў. І – вельмі ж трапная, незвычайная назва: “Ранішні водар”. Два словы – і мы чуем пах свежасці блізкай ракі, роснай травы і лістоты…

І апошні момант. Багацце фарбаў на здымку – істотна, але не вычарпальна. Бо вельмі важна для нас, каб уся прыгажосць захавалася і без колераў, толькі ў адценнях чорна-белага здымку. Нам гэта вельмі важна.

Няхай усё напісанае тут стане не ўказаннем да дзеяння, а кароткімі пажаданнямі да будучых вашых работ, шаноўныя чытачы. Спадзяёмся, вы адобрылі выбар журы.

Трохгоддзе малой радзімы працягваецца, значыць, будзем чакаць новых конкурсаў. Гэтым разам мы пастараемся больш вузка акрэсліць тэматыку работ, каб абудзіць творчую фантазію, на якую багатыя нашы падпісчыкі.

 
“Знайсці сябе ў гэтым жыцці, зразумець…”

Целяханы, Пінск, Шампань, сабор Парыжскай Богамаці, палацы і палі Бургундзіі, каралеўскі  палац  у Варшаве, старажытны Дрэздэн… вачамі і пэндзлем мастака Віктара Сагановіча, нашага земляка

 

Справа выпадку

Мастак Віктар Сагановіч родам з г. п. Целяханы, лічыць, што ў яго жыцці выпадак сыграў рашаючую ролю. Калі ён хадзіў дзесьці ў пяты ці шосты клас…

– Мой малодшы на год брат запрасіў мяне аднойчы схадзіць у мастацкую студыю, якая існавала ў Целяханскай школе, – успамінае Віктар Мікалаевіч. – Брат туды хадзіў за кампанію з сябрамі. Я пайшоў. І пачалося…

У той час у Целяханскай школе быў цудоўны і таленавіты выкладчык малявання Аляксей Канстанцінавіч Сідзюк.  Ён і зрабіў цуд – з яго мастацкай студыі выйшла цэлая плеяда навучэнцаў, якія сталі мастакамі, або звязалі сваё жыццё з жывапісам.

– Нас было шэсць чалавек, якія з аднаго класа хадзілі ў гэтую студыю. Шэсць!  – падкрэслівае мастак. – І ўсе жадалі туды хадзіць. Настаўнік нам усе таямніцы мастацтва раскрываў: як рыхтаваць  палатно, як будаваць кампазіцыю нацюрмортаў, як падбіраць фарбы... Увесь вольны час мы праводзілі з ім і хадзілі займацца ў студыю да выпускнога 10 класа. У выніку навучыліся працаваць алеем, акварэллю, падрыхтоўкай палатна  на даволі прафесійным узроўні.

Уявіць цяжка, што хлопчык, які вельмі любіў спорт і гуляў у футбольнай і ў баскетбольнай камандах за пасёлак, хацеў “варыцца” ў мастацкай кухні, каб ствараць сваімі рукамі прыгажосць…

– На алімпіяды па маляванні я не ездзіў. Але дырэктар школы-інтэрната, якая ведала пра мае здольнасці, калі даведалася, што існуе ў Мінску школа-інтэрнат для адораных дзяцей (зараз называецца імя Ахрэмчыка), настаяла, каб бацькі мяне туды адправілі, – расказвае Віктар Сагановіч. – Вучоба нават тады там была платнай, але мае бацькі былі не супраць. І вось я туды паехаў у 8 клас паступаць, хаця набіралі з пятага класа. І паступіў. І адзін год  адвучыўся там у выкладчыкаў-прафесіяналаў. А пасля я скончыў Мінскае мастацкае вучылішча.


Цягнуць карані

Калі хлопец стаў на самастойнае крыло, лёс закінуў яго на пленэр у Польшчу. Там яго заўважылі, і адтуль Сагановіча лёс закідвае ў Францыю. Толькі роднае Палессе, Пінск і Целяханы, цвёрда яго трымаюць тут.

Так было калісьці і з яго бацькам. Сям’я бацькі была шматдзетнай, працавітай і стараннай, але ў 1941 годзе дзядулю і бабулю і іх пяцёра дзяцей рэпрэсіравалі, бо дзед быў лесніком у Вялікай Гаці і жыў больш-менш у дастатку на вялікай гаспадарцы. Бабуля памерла ў лагерах ад голаду, а дзед не вярнуўся там аднойчы з лесу... Пасля вайны асірацелыя дзеці апынуліся ў Польшчы. Адтуль жыццё іх параскідала: хто застаўся ў Польшчы, хто апынуўся ў Францыі, а бацька Віктара – Мікалай, адзін з дзяцей, уцёк дадому на Радзіму і ўчапіўся ў Целяханы.


Адкуль гэтая цяга да мастацтва?

Над гэтым пытаннем Віктар Мікалаевіч часта задумваўся, аналізаваў, чаму з вялікай радні менавіта ён стаў маляваць, чаму Бог даў яму такія здольнасці і адкуль іх вытокі?

–  У нашай хаце заўсёды на сценах віселі карціны прафесійных мастакоў. Мой бацька працаваў усё жыццё поварам. Доўгі час у кандытарскім цэху афармляў торты, – кажа Віктар Мікалаевіч. – Ён, мужчына, і хацелася яму не проста намазаць торт крэмам, а каб было прыгожа і радавала вока. Адкуль у яго гэта? Чатыры класы польскай школы – уся яго адукацыя, а ён, уяўляеце, і пераможцам быў у конкурсах па афармленні тортаў, быў загадчыкам вытворчасці, атрымаў дзяржаўную ўзнагароду высокага кшталту… У мяне захаваўся артыкул, калі ў 1965 годзе раёнка пісала пра майго бацьку і была змешчана яго фатаграфія.

Са сваякоў Віктара Сагановіча яго родная сястра скончыла Кобрынскае вучылішча (цяпер каледж) па дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

І сын. “Я настойваў, каб сын скончыў мастацкую школу. Плаціў за заняткі ў ёй, а ён хоць і скончыў яе на ўсе пяцёркі, але дыплом яму не спатрэбіўся. Вывучыўся ў Брэсце на трэнера па футболе і стаў спартсменам. Хаця, здавалася б, карыстайся – у мяне майстэрня, фарбы, усё, што трэба мастаку… Яму гэта не спатрэбілася”, –  з доляй смутку кажа Віктар Сагановіч.

А брат? Брат, які прывёў Віктара ў мастацкую студыю, стаў “тэхнаром”.

 

Целяханы ў карцінах мастакоў

Яшчэ калі Віктар Сагановіч быў студэнтам, ён прыязджаў са сваёй групай аднакурснікаў у 1979 годзе ў Целяханы на летнюю практыку.

– У наступным годзе будзе 40 гадоў, як мае аднакурснікі тут былі. Думаю запрасіць іх зноў на сваю Радзіму. 40 гадоў назад яны малявалі Целяханы, суседзяў нашых, ветэранаў, аднакласнікаў, пейзажы… Карціны 40-гадовай даўнасці захаваліся, будзе цікава ўспомніць. Наогул лічу, што мастакоў трэба часцей запрашаць у наш багаты край, стварыць першую галерэю ў Целяханах. Вось гэтыя карціны на сцяне Целяханскага ЦКіВЧ пасля пленэру, які праходзіў падчас сёлетняга “Целяханскага бічаўніка”, – першая ластаўка да галерэі. Целяханскія краявіды на карцінах вядомых мастакоў, два з іх –  члены саюза мастакоў краіны. Яны пакінулі свае работы з пленэру ў дар целяханцам. Гэта дастаткова дарагія работы, калі ацэньваць іх кошт.

Святлана Крэк, жанчына, міма якой не праходзіць ніводная значная падзея ў жыцці Целяхан, не раз захаплялася гатоўнасцю Віктара Сагановіча дапамагчы землякам у правядзенні тых ці іншых мерапрыемстваў.

– Малая радзіма… Малая яна ў параўнанні з вялікімі гарадамі, але яна не малая, яна адзіная, – кажа ўдумліва мастак, карціны якога таксама ўпрыгожваюць сцены Целяханскага ЦКіВЧ. – Пайшлі бацькі з жыцця, а я стаў больш ездзіць дадому… Неяк запрасіла Святлана Андрэеўна Крэк: “Дапамажы, як мастак”. І я адразу адгукнуўся. Пачаў ездзіць. Душой сюды еду. Гэта пафасна гучыць, але я адчуваю, што магу дапамагчы землякам. І я хачу дапамагаць. Нават не за грошы. Мне хочацца… І адчуваю патрэбу аддаць даніну ўдзячнасці бацькам, якія і цяпер, упэўнены, мне дапамагаюць адтуль...

– І “грузяць” землякі? – смяюся.

– Так. Бывае і вельмі. Але прыемна распрацаваць які лагатып, напрыклад, да значнай падзеі. Гэта таксама творчы працэс. Апошні лагатып распрацоўваў да 500-годдзя Івацэвічаў.  У мяне, неяк падлічваў, запатэнтавана 180 лагатыпаў па Брэсцкай вобласці: герб Пінскага раёна – выйграў конкурс-фестываль “Зоры над Пінай”...

– Галоўную карціну напісалі?

– Апошнім часам мне падабаецца пісаць карціны, звязаныя з гісторыяй пасёлка. Мне здаецца, трэба стварыць серыю карцін аб гісторыі Целяхан. Наогул, у жывапісе я люблю больш гарадскі пейзаж, архітэктуру. Маёй галоўнай яшчэ няма. Пэўна, буду рыхтаваць да юбілейнай выстаўкі.

– Майстэрня бачыцца ў Целяханах?

– Ёсць думка. Адчыніць мастацкую  галерэю ў Целяханах. Дом бацькоўскі тут, па вуліцы Бярозавай, побач. Мара ёсць мець залу, каб выстаўляць работы. Тым больш, з Целяхан шмат выхадцаў звязалі лёс з мастацтвам. Можна мяняць тэматыку выставак часцей. У аднаго толькі Сідзюка вялікая калекцыя карцін. Іх бачаць толькі блізкія. Магу і з Пінска запрашаць мастакоў, магу і міжнародны пленэр арганізаваць. Мастацкае жыццё тут можна і трэба ўзнавіць,  разварушыць землякоў. Тым больш, што дзеці займаюцца маляваннем даволі паспяхова ў Дзіцячай школе мастацтваў.  Неяк еду, а па канале ідуць з эцюднікамі дзеці… Я нават здзівіўся.



Мастак – запіс у працоўнай кніжцы

Мастак – гэта праца. Але гэта не заробак. Гэта – сэнс жыцця. Нельга вывучыцца на мастака, быць мастаком, а потым кінуць. Трэба займацца пастаянна, лічыць Віктар Сагановіч. Часта бацькі выпускнікоў, якія маюць здольнасці маляваць, пытаюць у мастака, ці варта іх дзецям паступаць далей. І складана ім штосьці раіць. Бо стаўшы дызайнерам, многія не могуць сябе пракарміць. Хаця, калі гаварыць аб вопыце Сагановіча, то ў яго склалася ўсё шчасліва. Яму пашанцавала сустрэць людзей, якія яго заў-
важылі…

– Гэта былі 90-я гады. Я два разы ездзіў на пленэры ў Польшчу, і там мяне заўважыў адзін француз, які запрасіў мяне ў свой палац у Францыю. З таго часу амаль штогод я езджу туды на індывідуальныя пленэры, дапамагаў палац рэстаўрыраваць, рабіў роспіс, зрабіў копіі… Там няма ўжо месца, куды б можна было павесіць карціну. Штосьці там прадаецца, штосьці не. Мог і магу застацца там, але не застаўся…

Віктар Сагановіч шчыра прызнаецца, што ў выставачнай дзейнасці г. Пінска ён удзельнічае з 1983 года, калі прыехаў па размеркаванні ў гэты горад.

– У нас было вялікае жаданне збірацца з мастакамі, стварылі групу і называецца яна “АРТ-Факт”. Выстаўляліся пастаянна на ўсіх святах, на пленэрах, і пінчане жадалі бачыць нашы карціны. Жыццё вірыла…

Рэдка хто з мастакоў можа пахваліцца, што яго работамі любуюцца і дома, і ў Польшчы, у Францыі, Германіі, іншых краінах. На карцінах Сагановіча адкрываюцца і паэтычныя родныя мясціны, горад над Пінай, дзе мастак жыве, і шчодрыя на палітру пейзажы Бургундзіі і Шампані з іх старажытнымі палацамі і крэпасцямі і Сабор Парыж-
скай Богамаці, і ціхія куточкі ўтульных гарадкоў Францыі, і каралеўскі палац у Варшаве, і Дрэздэн... У той жа час гэты чалавек працуе мастаком, з менавіта такім запісам у працоўнай кніжцы.

– Я апошні ў горадзе Пінску мастак-афарміцель, які працуе на вытворчасці. Сёння пасады мастак і няма. Ёсць графік, дызайнер, а мастак… няма. Атрымліваецца, што я – “апошні з магікан”. Працую мастаком у жыллёва-камунальнай гаспадарцы г. Пінска. Ужо 34 гады. І работа застаецца маім хобі. Гэта цудоўнае супадзенне, самы шчаслівы выпадак, калі ідзеш на работу з ахвотай і з вечара плануеш, чым будзеш займацца заўтра.

– Я не хварэю перад пачаткам работы, не перапісваю свае карціны. Пішу больш з натуры.  Больш шукаеш колер, гармонію ў ім, гэта займае шмат часу і цікава. Тэматычнай работай таксама займаўся. Быў вялікі пленэр “Халакост” па Піншчыне. Гэта было складана, і гэта быў вялікі працэс. А так мне пішацца лёгка.

 

Філасофія мастака

Жыццё мастака Віктара Сагановіча склалася ў прафесійным плане цудоўна. У асабістым ён – дзед пяцярых унукаў, бацька дваіх дзяцей.

– Я ўпэўнены, чым буду займацца да канца жыцця. У мяне ёсць майстэрня, ёсць фарбы – усё. Пакуль магу – буду пісаць. І ёсць прыклад – Аляксей Канстанцінавіч Сі-
дзюк. Яму 83, а ў яго ў цэнтры залы стаіць эцюднік, пахне фарбамі. Ён піша… У Пінску – Мікалай Рыгоравіч Казлоўскі, яму таксама 83, і ён піша кожны дзень.

– Мастак павінен быць веруючым чалавекам?

– Мастак павінен быць філосафам. Пастаянна ставіць пытанні. Я жыву па натхненні. Пэўна, мала чытаў духоўнай літаратуры. І на Вялікдзень часта атрымліваецца, што ў Францыі, святкую з каталікамі. З такім жа задавальненнем я прыязджаю ў нашу царк-
ву, бываю на службах. Але гэта не часта бывае па нядзелях. Бо кожную нядзелю мы з сябрамі гуляем у футбол. Так склалася, 30 гадоў мы гуляем у футбол кожную ня-
дзелю пры любым надвор’і. Людзі ў царк-
ву, а мы – на футбол. Няправільна, разумею… Для царквы, дарэчы, я многа напісаў ікон. Першы час, калі я пачынаў зарабляць, гэта было маім заробкам. Сёння новыя тэхналогіі, камп’ютарная графіка – усё гэта цікава, як этап росту, паскарае развіццё, але потым становіцца сумна. Чалавек павінен сябе ў гэтым жыцці зразумець, знайсці.

 



Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
225291, г.Ивацевичи, ул.Ленина, д.44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-016-45-9-22-50
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Ивацевичский районный
исполнительный комитет
225291, г.Ивацевичи, ул.Ленина, д.44,
e-mail: ivcrik@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский